- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пэрспэктыўныя палкоўнікі вырываюцца наперад. Прааналізаваўшы ўсю хлусьню за сакавік, рэдакцыя СВАБОДЫ без ваганьняў прызнала палкоўніка Замяталіна пераможцам нашага штомесячнага Параду хлусьні. Калі, як памятаюць нашыя слухачы, ляўрэатам лютаўскага конкурсу стаў Вячаслаў Кебіч, то ў сакавіку эстафэту ад свайго шэфа ўпэўнена перахапіў малады, але вельмі ж таленавіты што да хлусьні прэс-сакратар прэм’ера Ўладізмер Замяталін.