- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кебич жил! Кебич жив!.. Кебіч будзе жыць? Трэці тыдзень крэсла пад Вячаславам Кебічам працягвае хістацца. Упершыню за тры з паловаю гады свайго прэм’ерства ён пачувае сябе гэтай няўпэўнена. Здараецца, што Старшыня Саўміну не вытрымлівае і пачынае крычаць зь мейсца: "Хлусьня!" (падчас выступленьня дэпутата В. Голубева). А то выходзіць на трыбуну і заяўляе ў адказ на рэпліку дэпутата В. Какоўкі: "А калі нехта хоча пагальдзець ці ёсьць у мяне хвост, дык хай прыйдзе да мяне ў габінэт - я пакажу..."