be
pdf

Свабода 128/1997

Свабода - самая масавая незалежная газэта ў Беларусі 1990-х гадоў. Выдавалася з 25 сакавіка 1990 па 1997 ў Менску. Газэта асьвятляла пытаньні грамадзка-палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцьця Беларусі, знаёміла чытачоў з міжнароднымі падзеямі, друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Рэдакцыя выданьня стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазыцыях, крытычна адносілася да дзеючых на Беларусі органаў улады. Рэдакцыя лічыла сваю газэту пераемніцай выданьня «Свабода», адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў 1902 годзе. Новаствораная пераемніца праіснавала сем гадоў. 24 лістапада 1997 году Вышэйшы Гаспадарчы суд зьліквідаваў газэту пасьля двух афіцыйных папярэджаньняў за парушэньне «Закону аб СМІ», якія вынес выданьню Дзяржкамітэт друку. На той момант «Свабода» ўжо мела шэсьць папярэджаньняў. Нягледзячы на закрыцьцё выданьня, журналісцкі калектыў не распаўся. На працягу двух месяцаў «Свабода» працягвала выходзіць – але ўжо не на паперы, а ў Інтэрнэце. З 16 студзеня 1998 году газэта выходзіла пад назвай «Навіны», з 25 лютага 2000 — «Наша Свабода» (http://be-x-old.wikipedia.org)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Свабода
Выдаўцы і выдавецтвы: Павал Жук
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1997-11-19
  • Рэдактар: Гермянчук Ігар
  • Выдавец: Павал Жук
  • Copyright: © 1990-1997 by Свабода
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org