- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Парушыць з месца. "Жывуць сярод нас нацыянальння меншасці", такі загаловак мае артыкул прафесара Ежы Тамашэўскага ў часопісе "Політыка" ад 16 студзеня 1988 г. "Політыка", гэта самы папулярны грамадска-палітычны тыднёвік у Польшчы. Ягоны тыраж 400 тысяч экземлляраў. Ежы Тамашэўскі - прафесар Варшаўскага універсітэта, гісторык, працуе на аддзяленні грамадска-палітычных навук. Цікавіцца таксама нацыянальнымі меншасцямі, доказам чаго дзве кніжкі папулярнага характару: "Рэчыпаспалітая народаў" і "Айчыпа не толькі палякаў". Вядомы як публіцыст. Не раз пісаў пра беларусаў у Польшчы. заўсёды прыхільна. Доўгія гады быў адным з нешматлікіх прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі, якія ўвогуле заўважалі нацыянальныя меншасці ў ПНР. Зараз становішча змянілася. Можна наглядаць даволі вялікае зацікаўленне беларусамі, літоўцамі, украінцамі, жыдамі і іншымі. Ці мае яно нейкі ўплыў на жыццё нашых землякоў на Беласточчыне?