- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Увазе чытача прадстаўленыя найлепшыя і найбольш выразныя прыклады сучаснай швэдзкай літаратуры. Асаблівая ўвага зьвяртаецца на швэдзкую навэлістыку, якія гістарычна нядаўна пачала разьвівацца ў літаратуры гэтай скандынаўскай краіны. Для швэдзкіх пісьменьнікаў-навэлістаў характэрная нерэальнасьць таго, што адбываецца. Але нерэальнасьць не наўпроставая, яна створаная праз вобразы звычайнага, штодзённага жыцьця, якое сутыкаючы розныя сытуацыі пераўтвараецца ў сон. Асаблівае месца ў сучанай швэдзкай навэлістыцы займае ідэя “народнага дому” – сацыяльна-палітычнай мадэлі, якая многія гады ажыцьцяўляецца ў Швэцыі. Ідэя гэтая надзвычай важная для разуменьня швэдзкай літаратуры пасьляваеннага пэрыяду, але сучасныя швэдзкія апавяданьні даюць зразумець, што ідэя паступова губляецца і разбураецца.