- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, шоўмен Усевалад Сцебурака.
Сёння значаная частка беларускага грамадства аб’яднаная адной мэтай — дамагчыся змены рэжыму. Але ўжо сёння відавочна, што пасля таго, як гэтая змена адбудзецца, перад намі паўстануць новыя выклікі. Бо ўжо сёння чутны словы пра тое, што “разам мы — толькі да перамогі, пасля якой шляхі з прыхільнікамі нацыянальнага адраджэння разыдуцца”. І змаганне за беларускасць Беларусі будзе працягвацца, перакананы Усевалад Сцебурака.