“Стрыжаку на новы “мэрс”: каму дапамог фонд салідарнасці BySol?
2020-12-24 12:13
Былая супрацоўніца выдання “Беларусь сегодня” і цяпер ужо былая памочніца сузаснавальніка фонду салідарнасці BySol Андрэя Стрыжака Святлана Галуза выступіла з выкрыццём “махінацый”, якімі займаюцца кіраўнікі фонду.
Тут і “нявыплата абяцанай дапамогі пацярпелым ад рэжыму Лукашэнкі”, і абмеркаванне нанясення фальшывых слядоў збіцця, і нават “планаванне забойства”. І гэта апроч такіх “дробязяў”, як “распіл” грошай, пражыванне ў шыкоўных гатэлях і абеды ў дарагіх рэстаранах.
Што праўда ў агучаных Святланай Галузай абвінавачаннях? Ці сапраўды мала хто з пацярпелых дачакаўся абяцанай дапамогі і куды пайшлі грошы? А што, калі дзейнасць фонду праверыць незалежны аўдыт? Адказвае сузаснавальнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак.