- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман вугорскага літаратара Імрэ Кертэса «Страчаны лёс» (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі «жахаў» і «пекла канцлагераў», як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў. Галоўны герой кнігі падзіцячы наіўна ўспрымае ўсё, што з ім адбываецца, намагаецца прыстасавацца да варункаў канцлагеру, асвоіцца з дадзеным яму лёсам. У 2002 годзе раман прынёс Кертэсу Нобелеўскую прэмію «за творчасць, у якой крохкасць асобы супрацьпастаўляецца варварскаму дэспатызму гісторыі».