- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Народнае антыкрызіснае кіраваньне, праекты «Сумленныя людзі» і politzek.me запусьцілі флэшмоб #лістволі ў падтрымку беларускіх палітычных зьняволеных.
У рамках акцыі актывісты, акторы, музыкі, спартоўцы, іншыя вядомыя людзі чытаюць лісты з-за кратаў.
У першым выпуску опэрная спявачка Маргарыта Ляўчук, адказная ў Народным антыкрызісным кіраваньні за пытаньні культуры і нацыянальнай спадчыны, чытае ліст Аляксея Бярэзінскага газэце «Новы Час».
Прадпрымальніка асудзілі на 3,5 гады ўзмоцненага рэжыму паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Аўтары праекту хочуць нагадаць пра людзей, якія знаходзяцца ў зьняволеньні праз сваю грамадзянскую пазыцыю, даць іх голасу загучаць «нават скрозь турэмныя муры».
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ўжо 287 чалавек. Агулам Сьледчы камітэт пачаў больш за 2 300 крымінальных спраў «экстрэмісцкай накіраванасьці».
У той жа час, нягледзячы на шматлікія дакумэнтальныя пацьверджаньні, не заведзена ніводнай справы супраць сілавікоў за перавышэньне паўнамоцтваў, гвалт і катаваньні, а таксама па фактам сьмерцяў падчас разгону пратэстаў.