- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі — сусветна вядомы мастак лірычнага і сядзібнага пейзажа і інтэр’ера, які пакінуў пасля сябе вялікуіо творчую спадчыну — звыш 600 твораў, што знаходзяцца ў вядучых еўрапейскіх музеях, карцінных галерэях, прыватных калекцыях. Феномен мастака Жукоўскага дагэтуль нібыта магніт прыцягвае да сябе ўвагу як спецыялістаў, так і аматараў жывапісу загадкавасцю і таямніцай твораў, хуткім узыходжаннем хлопчыка з беларускага Палесся на мастацкі алімп, дар якога ад Бога пры жыцці ставілі поруч з талентам I. Левітана, В. Паленава, С. Каровіна... Лёсам яму было нака-навана вытрымаць усе жыццёвыя выпрабаванні: зведаць нялёгкі шлях у мастацтве, славу і горыч расчараванняў. (фрагмент)