Стала вядома, калі ўручаць Прэмію Гедройця
2024-11-01 20:58
Цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску (Польшча) 26 лістапада. Журы назаве тры найлепшыя кнігі за 2023 год, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы. Таксама 25 і 26 лістапада ў Гданьску пройдуць сустрэчы з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі, выстава, кніжны кірмаш і яшчэ шмат чаго цікавага.
У прэміяльнай гонцы застаюцца 6 кніг, якія ўвайшлі ў Кароткі спіс:
«Забіць упалмінзага» – Зміцер Бартосік, «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022«Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» – Ева Вайтоўская, выдавецтва «Янушкевіч», 2023
«Вольнеры. Прадвесце» –
Валер Гапееў, выдавецтва «Янушкевіч», 2023
«Час пустазелля» –
Ганна Янкута, выдавецтва «Янушкевіч», 2023
Сярод публічных сябраў сёлетняга журы прэміі – літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук Ульяна Верына; беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катажына Дрозд-Урбаньска; літаратуразнаўца, крытык, драматург, прафесар, загадчык кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай Сяргей Кавалёў; пісьменніца, паэтка, супрацоўніца праваабарончай арганізацыі Югася Каляда.
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Праект фінансаваны Fundacja Solidarności Międzynarodowej у рамках праграмы полськага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Час: 26 лістапада, 19:00
Мейсца: Europejskie Centrum Solidarności, Гданьск (plac Solidarności 1)
Галоўнае фота з архіву Літаратурнага Інстытута (Instytut Literacki)