- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заключная частка трохтомнага выданьня “Сравнительная политология” прысьвечаная палітычнай сыстэме Беларусі. Палітычныя працэсы ў Беларусі разглядаюцца на падставе тэарэтычных поглядаў сучаснай палітычнай навукі. Напачатку аўтар разглядае фактары якія ўплывалі на стварэньне сучаснай палітычнай сыстэмы ў Беларусі, таксама зьвяртаецца ўвага на асаблівасьці беларускага палітычнага рэжыму. Уладзімер Роўда таксама спрабуе вызначыць прычыны чаму дэмакратычны экспэрымэнт пацярпеў у Беларусі няўдачу на пачатку 90-х гадоў 20 стагодзьдзя. Таксама аўтар прапануе свій аналіз тых чыньнікаў, якія могуць паўплываць на зьмену палітычнай сыстэмы ў Беларусі ў будучыні. Як і папярэднія дзьве часткі выданьня Палітычная сыстэма Беларусі скіраваная да студэнтаў і магістрантаў паліталёгіі, да людзей, якія актыўна займаюцца палітыкай, абе проста ёй цікавяцца. Але асаблівасьцю кнігі зьяўляецца тое, што яна пакідае месца для дыскусіі і можа стаць добрым падмуркам да далейшых дасьледваньняў палітычнай сыстэмы Беларусі. (З.К.)