- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грамадзянская кампанія «Справаводства па-беларуску!» звярнулася да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу з прапановай падтрымаць змены ў артыкулы 10 і 32 закона «Аб рэкламе». Прапанаваныя змены, на думку актывістаў кампаніі, павінны забяспечыць стварэнне і трансляцыю рэкламнай прадукцыі на дзвюх дзяржаўных мовах, што дазволіць павысіць статус беларускай мовы. «Даследаванні паказалі, што да 70% беларусаў станоўча ўспрымаюць рэкламу на беларускай мове, а 37% беларусаў лічаць, што беларускай мовы не хапае ў рэкламе. Каля 10% беларусаў наогул дрэнна ці зусім не ведаюць рускай мовы.