- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр Ф.Ф.Балейка правёў прэс-канферэнцыю па выніках працы сваіх падначаленых за мінулы год. Было адзначана, што міліцыя працавала дзейсна. У прыватнасці, былі раскрыты ўсе 59 наўмысных забойстваў, чаго не было ўжо шмат гадоў. Пайшлі на спад грабяжы, разбоі, крадзяжы з крамаў.