- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікай радасцю для ўсіх праваслаўных вернікаў і жыхароў Магілёўскага раёна стала асвячэнне Храма Святой Параскевы ў Палыкавічах. У прысутнасці шматлікай паствы епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній правёў абрад асвячэння і Божую літургію. Трэба дадаць, што тут, ля святой Палыкаўскай крыніцы, раней стаяла драўляная царква Святой Параскевы, дзе часта маліўся апошні расійскі імператар Мікалай II, калі ў Магілёве ў 1916 - 1917 г.г. дзейнічала Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.