- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысьвечаная аднаму з найбольш выбітных сыноў беларускага народу. Браніслаў Тарашкевіч – аўтар першай граматыкі беларускай мовы актыўны палітычны і грамадзкі дзяяч Заходняй Беларусі. За сваю палітычную дзейнасьць падвяргаўся арыштам і прысуджаўся да працяглых тэрмінаў зьняволеньня. Ў рамках абмену палітзьняволенымі паміж СССР і Польшчай Браніслаў Тарашкевіч пераяджае жыць у СССР, але тыя спадзяваньні і прыўкрасы прапаганды, якія сеяліся сярод жыхароў Заходняй Беларусі пра Савецкую Беларусь, на справе аказаліся адно прыгожымі словамі. Бачачы, як ягоныя былыя паплечнікі “грамадоўцы”, апынуўшыся ў Савецкім Саюзе, скіраваліся проста за краты, абвінавачваньня у нацдэмаўшчыне, Браніслаў Тарашкевіч на замову АДПУ піша сваю аўтабіяграфію. Менавіта гэтая аўтабіяграфія стала прычынай абвінавачваньняў Браніслава Тарашкевіча ў здрадзе сяброў і беларускай інтэлігенцыі, але аўтар аўтабіяграфіі ня ведаў, што і яго лёс таксама накрэсьлены менавіта ёй самой. Упершыню ў Беларусі аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча выдадзеная на мове арыгінала і без купюраў. Выданьне – гэта помнік тым страшным часам калі молах перамолваў лёсы і жыцьці беларусаў, а таксама і напамін пра тое, што страшныя часы не павінны паўтарыцца. (З.К.)