- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета сьвядомыя беларусы ўсяго сьвету сьвяткуюць вялікую дату ў айчыннай'гісторыі — 75-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня. Ад шматлікіх стыхійных антыбальшавіцкіх выступленьняў у пэрыяд замацаваньня бальшавізму ў Беларусі Слуцкае збройнае змаганьне адрозьніваецца сваім выразным нацыянальным зьместам і арганізаванасьцю. У свой час віленскі часопіс «Золак» пісаў: «...факт Слуцкага Паўстаньня ставіць нас, беларусаў, на адну плошчу зь перадавымі народамі СССР (грузінамі, украінЦамі), якія пасьля развалу Расейскае імпэрыі хоць і не змаглі ўтрымаць сваю палітычную незалежнасьць, то ў кожным выпадку вялі за яе ўпартае змаганьне». Праўда, адразу скажам пра гэта, характарызаваць слуцкія падзеі лістапада — сьнежня 1920 году як «паўстаньне» ці «мяцеж» не зусім правільна. Паводле ўсіх канонаў паўстаньне 'есьць масавая адмова падпарадкоўвацца органам існуючай улады і законам, што дзейнічаюць на тэрыторыі дзяржавы; замах на зьмену дзяржаўнага ладу. (Слуцкі фронт збройнага змаганьня за незалежную Беларусь, Новыя крыніцы, фрагмэнт)