- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Артыкул «Невядомая калекцыя народных дрэварытаў», напісаны Ксавэрыем Півоцкім, вядомым польскім даследнікам народнага мастацтва ў1937 г. у яго бытнасць у Вільні на пасадзе кансерватара помнікаў, на жаль, больш чым праз паўстагоддзя не страціў сэнсу сваёй назвы. Калекцыя цудоўных твораў народнага лубка з Віленшчыны, якая да 1945 г. захоўвалася ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча ў Вільні, і па сёння амаль невядомая і недаступная беларускім даследнікам, знаходжанне значнай яе часткі не высветлена. Два дрэварыты з гэтага збору — «П'ета» і «Св. Юры» — у 1933 г. былі надрукаваныя ў Гадаеіку Беларускага Навуковага Таварыства. Яны рэпрадукаваныя таясама ў рэпрынтавым выданні артыкула Антона Луцкевіча «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча» (Менск, 1992). У 1989 г. часопіс «Спадчына» ў № 2 апублікаваў выявы 7 дрэварытаў згаданага збору і звесткі пра іх з інвентара Музея, прыведзеныя Яўгенам Куліком. Аднак астатнія дрэварыты заставаліся невядомымі.