- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наваградскія гербы. Да найранейшых крыніцаў, дзе зафіксаваныя звесткі пра наваградскія гербы, належыць гербоўнік, складзены польскім геральдыстам XVI ст. Барташам Папроцкім. У ім гаворыцца, што «ваяводства Наваградскае ўжывае за герб анёла чорнага ў полі чы'рвоным, горад Наваградак ужывае за герб Пагоню, пры якой ёсць Замак». Даты зацверджання гэтых гербаў не згадваюцца. Але можна думаць, што ваяводскі герб (з анёлам) быў прыняты ў 1507 г. падчас стварэння Наваградскага ваяводства. Ен адрозніваўся ад гербаў Пагоня іншых беларускіх ваяводстваў. Магчыма таму, што горад Наваградак значна раней атрымаў герб з эмблемай Пагоні, да якой быў далучаны відарыс замка дзеля адрознення гэтага герба ад дзяржаўнага, то Наваградскаму ваяводству зацвердзілі асобны герб (з анёлам).