be

Спадчына 4/1995

часопіс Беларускага фонду культуры і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Асоба Мікалая Радзівіла Чорнага (1515—1565) — слыннага палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, асветніка ды патрыёта сваёй Радзімы, прыцягвае апошнім часам увагу многіх беларускіх даследнікаў — гісторыкаў і тэолагаў, філосафаў і мастацтвазнаўцаў. Гэта й не дзіўна: шырокі спектр дзейнасці гэтага чалавека вымагае адэкватнага і рознабаковага яе асэнсавання. Спробай такога асвятлення шляху Радзівіла Чорнага — чалавека, палітыка, мецэната — сталі сёлетнія лютаўскія чытанні, прысвечаныя 480-м угодкам з дня яго нараджэння. Матэрыялы той канферэнцыі, вельмі розныя па сваёй праблематыцы і навуковых падыходах, думаю, часткова ўжо дайшлі да чытача праз перыядычныя выданні. Гэтыя нататкі, зробленыя намі паводле даклада на згаданай канферэнцыі, тычацца параўнальна мала вядомай галіны дзейнасці Мікалая Радзівіла Чорнага, звязанай з музычным мецэнацтвам. (Нашае першае нотнае выданне, фрагмэнт)

Пэрыёдыка: Спадчына
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі фонд культуры, Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1995-09
  • Выдавец: Беларускі фонд культуры, Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь
  • Памеры: 288с., 20 см
  • Copyright: © 1990-2008 by Спадчына
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 187., EEDC — 3867
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org