- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ва ўсе часы, нават у самыя неспрыяльныя перыяды развіцця грамадства, на шчасце, з'яўляліся людзі, здольныя бачыць нешта самае сутнаснае ў жыцці, не траціць гістарычнае перспектывы. Да такіх людзей з поўным правам можна залічыць і Міхала Клеафаса Агінскага, палітычнага дзеяча, дыпламата, кампазітара, паўстанца. Гады свядомага жыцця Агінскага прыпалі на другую палову XVIII і пачатак XIX стст., і невыпадкова ўсе гістарычныя катаклізмы таго Часу непасрэдна адбіліся на ягонай неардынарнай асобе. Апошнім часам з'явілася нямала публікацыяў, што раскрываюць розныя бакі дзейнасці гэтай маштабнай гістарычнай постаці. (Я. Ліс, Палітык Міхал Клеафас Агінскі, фрагмэнт)