- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Замак у Міры ўзнагароджаны дыплёмам заслугі Europa Nostra. У студзені 1994 г. агульнаэўрапейская арганізацыя Europa Nostra («Наша Эўропа») супольна зь Міжяародным інстытутам замкаў абвясьціла сьпіс ляўрэатаў узнагароды Europa Nostra за кансэрвацыю і рэстаўрацыю помнікаў у 1993 г. Дыплём Заслугі быў прысуджаны і МІРСКАМУ ЗАМКУ — за зьберажэньне аднаго з найважнейшых помнікаў замкавай архітэктуры ў Беларусі, рэстаўрацыю яго часткі і адпаведную адбудову. МІРСКІ ЗАМАК, разьмешчаны ва ўсходняй частцы Міра, належыць да гістарычнай і культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусі. Замак — крыху няправільны чатырохкутнік абарончых муроў зь пяцьцю вежамі — упершыню згадваецца ў 1531 г. Уласьнікамі няскончанага будынку ў гатычным стылі пасьля Ільлінічаў у 1569 г. сталі Радзівілы. Новыя ўласьнікі ўнесьлі ў праект пэўныя зьмены, дадаўшы збудаваньню рэнэсансавых рысаў.