- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 1992 г. упершыню на Беларусі шырока сьвяткаваліся ўгодкі Слуцкага паўстаньня 1920 г., пра якое савепкія гісторыкі амаль і не ўспаміналі. Нават у 3-м томе пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР» няма ніводнай згадкі пра паўстаньне. Толькі ў асобных спэцыяльных навуковых працах, у тым ліку ў кароткіх артыкулах Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі, гэтае паўстаньне ўпаміналася. Аднак і гэтыя працы былі аднабаковыя, бэз уліку публікацыяў мэмуараў і архіўных дакумэнтаў, што знаходзяцца за мяжой. Таму яны (у тым ліку тагачасныя артыкулы аўтара гэтых радкоў) не былі поўнымі і аб'ектыўнымі. Чым жа было Слуцкае паўстаньне? Якімі мэтамі кіравалася? Хто складаў кантынгент паўстанцаў? У якіх абставінах яно адбылося? На ўсе гэтыя пытаньні паспрабуем коратка адказаць. (А. Грыцкевіч, Слуцкае паўстаньне 1920 г. - збройны чын у барацьбе за незалежнасьць Беларусі, фрагмэнт)