be
pdf

Спадчына 1/1994

часопіс Беларускага фонду культуры і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Шаноўныя Чытачы! З гэтага нумара «Спадчына» будзе прыходзіць да вас павялічаным да 16 аркушаў аб'ёмам. Доўгачаканая «мажнасьць» выданьня адлюстроўвае як чытацкую патрэбу ў спажываньні духоўных здабыткаў папярэдніх пакаленьняў, так і дзяржаўную матар'яльную фундацыю праграмы Адраджэньня і культурнага будаўніцтва. Шлях да ёмістага нацыянальнага часопіса гістарычна-культуралягічнага зьместу ня быў кароткі. Чытачы сталага веку памятаюць першы нумар навукова-мэтадычнага бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», зьяўленьне якога ў 1969 г. стала сьвяточнай падзеяй для аматараў даўніны. Ён выходзіў чатыры разы на год і меў сьціплы аб'ём у 6 аркушаў. На працягу амаль дваццаці гадоў ва ўмовах ідэалягічнага і цэнзурнага ціску бюлетэнь намагаўся зацікавіць чытача скарбамі беларускае культуры. Нягледзячы на перавагу партыйных матар'ялаў, усё ж лелшыя тагачасныя публікацыі «Помнікаў» шмат каго змусілі абудзіцца ад нацыянальнага нігілізму.

Пэрыёдыка: Спадчына
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1994-01
  • Рэдактар: Чыгрынаў Іван
  • Памеры: 144с.
  • Copyright: © 1990-2008 by Спадчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 143, EEDC — 3605, 3605-2
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org