- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мандат БНР (Пётра Крэчэўскі) Даклад чытаны ў Беларускім Студэнскім Клюбе ў Празе. Усебеларускі Кангрэс 1917 г., у ліку каля 2000 дэлегатаў Іменем Беларускага Сувэрэннага Народу, абвесьціў рэспубліканскі лад на тэрыторыі этнографічнае Беларусі. Працы сваей Зьезд да канца не давёў і бьгў разогнаны рукамі насільнікаў — Маскоўскіх бальшавікоў. Кангрэс быў разогнаны аружнай сілай, а беларуская тэрыторыя акунавана Маскоўцамі. Давясьці справу да канца Кангрэс даручыў выбранай Кангрэсам Радзе Зьезду і Выканаўчаму Камітэту, якія, ня гледзячы на бальшавіцкі тэрор на другі жэ дзень пасьля разгрому 18.ХІІ.17 г., сабраўшысь у Дэпо Лібаво-Роменскай чыгункі, вынясьлі рэзалюцыю, у каторай абвесьцілі сябе насіцелямі сувэрэннай улады Беларускага Народу.