- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад знакам генацыду. XX стагодзьдзе сталася для Беларусі стагодзьдзем генацыду. Ен доўжыцца ад Першай сусьветнай вайны праз рэвалюцыі і грамадзянскую, праз калектывізацыю, сталінскі тэрор, Другую сусьветную, з дадаткам ахвяраў савецка-фінскай да чарнобыльскай катастрофы і сёньняшняй галечы, якая ўжо зьвяла натуральны прырост насел ьніцтва да нуля. Зь пералічанага найбольшыя страты народ Беларусі меў у гады Другой сусьветнай вайны. Ніводная краіна Эўропы ня зьведала такой маштабнай трагедыі, як Беларусь. Адным з сымбаляў той трагедыі сталася Хатынь. Ніжэй мы друкуем вьшяткі са сьпісу «вогненных вёсак», якія ёсьць і застануцца сымбалямі адчутага Беларусяй фашыстоўскага генацыду. Цалкам сьпіс абымае 5295 назваў. Усяго ж было разбурана і спалена 9200 беларускіх вёсак, ці 421 тысяча сялянскіх хатаў.