- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фармулёўка адносна лiцьвiноў i жамойтаў, якая трапiла ў ведамае пасланьне 1420 г. вялiкага князя Вiтаўта нямецка-рымскаму iмпэратару Жыгiмонту Люксэмбурскаму, яшчэ дасюль успрымаецца гiсторыкамi як доказ этнiчнай тоеснасьцi лiцьвiноў i жамойтаў, тоеснасьцi Лiтвы i Аўкштоты. Зьмест гэтай Вiтаўтавай фармулёўкi1 зводзiцца да чатырох галоўных пунктаў: 1.этнiчна i моўна лiцьвiны i жамойты былi адным народам; 2.Лiтва i Жамойць — iдэнтычныя паняцьцi; 3.жамойты ад даўнейшых часоў называлi сябе лiцьвiнамi, i нiколi жамойтамi; 4.для жамойтаў уласна Лiтва была Аўкштотай.