- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мне прышлося пад час сусьветнай вайны пражыць каля трох гадоў у Магілеве на Дняпры і быць сьведкаю гістарычных падзей і здарэньняў у Царскай Стаўцы. Прад маімі вачыма прайшлі, як у кінематографе, цікавейшыя зьявішчы эпох: рэакцыя царызму, нядбаласьць і спакой дварцовай камарыльлі, пераварот у Петраградзе і ва ўсёй Расеі, выглядная бязуважнасьць цара, яго ад'езд у Царскае Сяло пад канвоем камісараў Часовага Расейскага Ўраду. эпоха кярэншчыны. потым забойства Духоніна. урадаваньне ў Стаўцы глаўкаверха Крыленкі. пэрыод польскай акупацыі, а потым нямецкай.(Міхаіл Кахлновіч, Магілеўцы і незалежнасьць Беларусі, фрагмэнт)