- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ў 1914 — 1920 гг. У XIII—пачатку XIV ст. землі Літвы й Беларусі склалі аснову Вялікага Княства Літоўскага, калыскі беларускага й літоўскага народаў. Продкі сучасных літоўцаў далі назву насельнікам дзяржавы (іх называлі ліцвінамі), але самі ў сутнасці беларусізаваліся, прынялі старабеларускую мову як афіцыйную мову дзяржавы, а таксама праваслаўнае веравызнанне, якое панавала ў землях Полаччыны й Тураўшчыны. Пасля дынастычнай уніі з Польшчай у канцы XIV ст., якая ў 1569 г. была пераўтворана ў рэальную ўнію, на народы ВКЛ аказвалася моцнае палітычнае й культурнае ўздзеянне з боку Полыдчы. У рэшце рэшт, паланізацыя эліты прывяла да заняпаду літоўска-беларускае дзяржаўнасці, нягледзячы на тое, што элементы яе захоўваліся аж да канца XVIII ст., калі Літва й Беларусь інтэграваліся ў палітычную й сацыяльна-культурную прастору Расеі. Панаванне яе знізіла значнасць польскага ўздзеяння на гісторыка-культурнае развіццё ВКЛ (хоць цалкам яго не ліквідавала). У канцы XIX—пачатку XX ст. беларускія й літоўскія землі зблізіліся ў гаспадарчых дачыненнях, асобныя часткі, прыкладна роўныя ўзроўнем развіцця, знаходзіліся ў стане ўзаемнае залежнасці. (Беларуска-літоўскія дачыненні, фрагмэнт)