- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Полацак — адна са старэйшых крывічанскіх калоній. Ешчэ ў дагістарычныя часы, абаснаваўшыся на вярхоўях Днепра, Сожу, Дзвіны і Ловаці, крывічы выдзелілі з сябе заходную і паўночную веткі — палачаноў і ноўгародцаў. Старая гісторыя Полацка сягае непамерна даўных часоў, але за недастаткам пісаных крыніц нам мала вядома. Аднак за доўга да прызваньня Рурыка ў Ноўгарод, у старых скандынаўскіх сагах, маюцца ўжо, хоць і неясныя, зменкі аб Полацку, як аб багатым і сільным княжстве. Адна са старэйшых скандынаўскіх саг упамінае аб Полацкім князю Полтэсе. У часы гістарычныя мы бачым Полацкую зямлю самаістнай і незалежнай, пад іменем зямлі полацкіх Крывічоў. Ад часу князя Ізяслава, сына Рогнеды і Валадзіміра, князя Кіеўскага, русіна, дынастыю старых полацкіх князёў заступае новая дынастыя русічоў; з гэтага часу пачынае называцца і полацкая земля ад сваіх князёў, рускай дынастыі, — зямлёй рускай, а пазьней, дзеля адрожненьня ад іншых зямель, знаходзячыхся ў валаданьні русічоў, як старшая і вольная — Беларусь. (В. Ластоўскі, Нарысы з беларускай гісторыі, фрагмэнт)