- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У лютым 1924 г. адбылося першае ўзбуйнепьне тэрыторыі Савецкае Беларусі. 13—16 сакавіка 6-ты Надзвычайны зьезд Саветаў БССР заканадаўча аформіў і замацаваў тэрытарыялыіае павелічэпыіе рэспублікі. Да яе адышлі 15 паветаў й асобныя воласьці Віцебскае, Гомельскае ды Смаленскае губэрняў. Новаўтвораная Калінінская акруга (названая ў гонар "усесаюзнага старасты" Міхаіла Калініна) склалася з трох ранейшых паветаў — Кчімавіцкага, Чэрыкаўскага й Мсьціслаўскага. У выніку гэтай рэарганізацыі названая акруга была падзелена на 10 раёнаў: Бюіынкавіцкі, Касьцюковіцкі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мілаславіцкі, Мсьціслаўскі, Расьнянскі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі. Цэнтрам новай адміністратыўна-тэрытарыялышй адзінкі сталіся Клімавічы.(Калішская акруга: Хроніка беларускага культурнага жыцьця 1920-х гадоў, фрагмэнт)