- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усім вядомы ўступ з "Ружы": У енку віхроў між забытымі мапламі чуцен крык роспачы: "Калі ж падымем галовы нашы з акрываўленага ложа? Калі ж на лоне народу супачнем у славе кароны? Хто дасьць нам адказ?" А сьнегавы вужака, прыпадняўшы галаву сваю над магіламі і абвіваючы дрэва шыбеніцы шалясьціць: "Ніхто не нарушыць сноў трунаў, у магілах зарытых, і моцы, у яму гніюшчую скінутай... Няволя вея праз вёскі, няволя йдзе праз месты, і шлях ваш травой зарастае. Ніхто вас ня кліча!.." Многа залатых пуцін славы травой парасло, многа клічаў вялікіх бяз водгуку лунае, многа вогнішчаў яркіх пагасла.(Е. Кабыліньска, За вашу і нашу..., фрагмэнт)