- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напрыканцы' 2000 г. у Парыжы выйшаў апошні нумар часапіса "Культура", знанага інтэлектуальнага выданьня ў паваеннай Польшчы. На першай старонцы паведамлялася, што 14 верасьня 2000 г. у Мэзон-Лафіт, недалёка ад Парыжу, памёр Ежы Гедройц, заснавальнік і галоўны рэдактар часапісу "Культура". "Пасьля маёй сьмерці,— пісаў Ежы Гедройц у сваёй кнізе "Аўтабіяграфія ў чатыры рукі",— "Культура" перастане выходзіць". Часапіс спыніў існаваньне, але ня толькі з волі ягонага заснавальніка і галоўнага рэдактара. У звароце да чытачоў Соф'я Хэрц, дырэктар створанага Ежы Гедройцам "Інстытуту літэрацкего" і ейны заступнік Гэнрык Гедройц пісалі: "Культура" была часапісам незвычайным з таго пункту гледжаньня, што рыхтавалася адным чалавекам з дапамогай невялікай купкі людзей, якія зь ім пачыналі. Шмат чьітачоў і нашых сяброў кажуць, што "Культуру" належыць захаваць, апе ці ёсьць дзенебудзь той, хто змог бы рабіць яе ў тым жа духу, што і Ежы Гедройц? Па праўдзе кажучы, гэта немажліва".(Е. ГедройцЧас і часапіс, фрагмэнт)