be

Сом Лера

Сом Лера

Лера Сом (Алена Уладзіміраўна) - нарадзілася 12 жніўня 1966. Беларуская паэтэса і бард. Сябра Саюза беларускіх пісьменікаў (1998). Адзін з кіраўнікоў полацкага літаратурнага аб'яднаньня «Наддзвіньне» (2001-2005). Вучылася ў Полацкай сярэдняй школе №. 13. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1989), завочна — філалагічны факультэт БДУ (1999). Працуе выкладчыцай маляваньня і беларускай мовы і літаратуры ў Полацкай сярэдняй школе №. 5.

Першыя вершы надрукаваны ў 1987г. Першая кніга паэзіі — «Блюз каралеўскае кухні» (1994) выйшла ў сэрыі “Паэзія новай гэнэрацыі”, якую выдавала Таварыства вольных літаратараў пры дапамозе Фонда Сораса. Пасля выйшлі паэтычныя зборнікі «Адзінокая зорка» (1996, “Мастацкая літаратура”), «Там, на небе» (2000, Баранавічы), “Свабода Слова Зіма” (2005, “Логвінаў”), “Каралева прыйдзе ноччу”(2007, “Логвінаў”). Удзельніца шматлікіх фестываляў бардаўскай песні. У 2000г. выдала касету аўтарскіх песень «Genius Loci». Аўтар цыкла фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі» (1993), аповесці «Суполка Вогнішча» (2001), літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў, навуковых публікацый на тэмы словаўтварэння.

Сом Лера. Выданьні

Каралева прыйдзе ноччу
pdf

Каралева прыйдзе ноччу

Вершы пра каханьне
Сом Лера

Вершы пра каханьне, вершы для душы і пра душу. Вершы для сябе. Каралева, да якой хадзіць у госьці – гонар, пасядзець на каралеўскай кухні, пачытаць вершы, падарыць кветку, выпіць каву. Побач з каралевай. Не, гэта не пра яе, гэта - пра нас. Адчуць сябе каралевай, якая прыходзіць у сне, уначы, прыходзіць... Болей »

Свабода Слова Зіма
pdf

Свабода Слова Зіма

Вершы
Сом Лера

Чытаць назву гэтага зборніка можна па-рознаму. Можна, стаўляючы кропкі пасля кожнага слова. Тады атрымаецца трыпціх “Свабода. Слова. Зіма”. Можна інакш – пра свабоду слова, пра свабоду зімы “Свабода слова зіма”. Чытайце, як падабаецца. Насамрэч зборнік падзелены на 4 часткі, а лепш сказаць вершы аб’яднаныя... Болей »

Там, на небе
pdf

Там, на небе

Вершы
Сом Лера

У зборнік “Там, на небе” увайшлі 73 вершы Леры Сом. Філасофскія і дасціпныя, пра каханне і жноцкасьць. Лёгкія і ўдумлівыя. Вершы-лірынкі. Зноў прыйшла туга, якая горай болю... Хоць бы папярэдзіў, лёс, мяне спярша!.. Быццам нешта дужа просіцца на волю – Ці то гэта песні, ці сама душа. У вершах Леры... Болей »

Блюз каралеўскае кухні
pdf

Блюз каралеўскае кухні

Вершы і песьні
Сом Лера

Па дарозе зь Вільні на Полацак -- Уцякаем ад навальніцы... -- Нам маланкі б'юць наўздагонку, -- Нам грамы разьдзіраюць вушы... -- Па дарозе зь Вільні на Полацак, -- Са сталіцы і да сталіцы -- Мкнуцца нашыя абалонкі, -- Ненадзейны прытулак душаў... -- Па дарозе зь Вільні на Полацак --... Болей »

Маладосць 12 (649) 2007
pdf

Маладосць 12 (649) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Змест часопіса «Маладосць» за 2007 год * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Снежань * БАРАВІКОВА Р., «Што год наступны нам рыхтуе...» * БЕЛЬСКАЯ Ірына, «Над зоркамі ёсць вышыня...» * ВЕРЦІХОЎСКАЯ Марыя, Адкрыты ўрок, або Знесеныя ветрам * ГАПЕЕЎ Валерый, Ведзьміна тоня * ГАРАДНІЦКІ... Болей »

Дзеяслоў 24
pdf

Дзеяслоў 24

Літаратурна-мастацкі часопіс

* "Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць... "Новыя выданьні на кніжных паліцах" * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль... Болей »

Дзеяслоў 06
pdf

Дзеяслоў 06

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Адамчык Вячаслаў, Адзін месяц 2000-га году * Алексіевіч Сьвятлана, Радыёактыўны агонь, альбо Чаму досьвед Чарнобылю ставіць пад сумнеў нашае бачаньне сьвету. Гутарка з Полем Вірыльа * Астравец Сяргей, Garten. Два эсэ пра Горадню * Бадак Алесь, Ра * Брыль Янка, Ляцела Зязюля... Сёлетнія... Болей »

Калосьсе 7/1999
pdf

Калосьсе 7/1999

Літаратурна-мастацкі альманах

Мор Ёкай СЫНЫ ЧАЛАВЕКА З КАМЕННЫМ СЭРЦАМ * Леў Лунц ЧАМУ МЫ СЭРАПІЁНАВЫ БРАТЫ * Марэк Гласка КРЫЖ * Дрытэра Аголы ЗАБОЙСТВА * Ігар Сідарук КАНЕЦ ЭПОХІ * Сяргей Кавалёў СТОМЛЕНЫ Д`ЯБАЛ * Алесь Аркуш ПРЫСУД ВАЛАДАРА * Юры Гумянюк ОРДЭН МАЗАХІСТАЎ * Вінцэсь Мудроў НЯЧЫСЬЦІК У ФРАКУ * Лера Сом ВЕРШЫ * Вітаўт... Болей »

Калосьсе 6/1998
pdf

Калосьсе 6/1998

літаратурна-мастацкі альманах

* Адамовіч Славамір, Вяртаньне ў рэвалюцыю * Аркуш Алесь, Неспакой, выкліканы сабачым выцьцём * Аркуш Алесь - Тычына Міхась, Пачуць новае маўленьне * Астравец Сяргей, Радзівілаўскія дамавіны. Мужыцкая праўда * Брусевіч Анатоль, За дзень да сьмерці * Гумянюк Юры, Візуальная тэрапія... Болей »

Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Лера Сом, Шлях
Сом Лера

Лера Сом – педагог, паэтка, артыстка, палітычная актывістка, вялікая арганізатарка, маці. Усе падкрэсліваюць здольнасць гэтай жанчыны адстойваць свае перакананні. Калегі па партыі называюць Леру Сом абліччам БНФ, у школе яна – адна з найлепшых выкладчыц беларускай мовы, удзельнікі моладзевага гурта «Індра»... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org