- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У чэрвені 2018 г. у беларускае заканадаўства ў галіне СМІ былі ўнесеныя змены, якія ўзмацнялі дзяржаўны кантроль за медыясферай і, у першую чаргу, за інтэрнэтам. Між тым, дзяржаўнае рэгуляванне ў гэтай сферы ў Беларусі і без таго з’яўляецца адным з найбольш жорсткіх у рэгіёне. Сярод падзеяў і тэндэнцыяў першага паўгоддзя магчыма вылучыць абмежаванне доступу ў Беларусі да папулярнага сайта charter97.org, крымінальныя справы, звязаныя са свабодай выказвання меркавання, узмацненне ціску на журналістаўфрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ. Працягваліся затрыманні журналістаў і чыніліся іншыя перашкоды іх дзейнасці.