- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вызначальным чынам на сітуацыю ў сферы СМІ ў 2007 г. працягвалі ўплываць адмовы дзяржаўных прадпрыемстваў-манапалістаў «Белпошта» і «Саюздрук» распаўсюджваць большасць незалежных газет. Сітуацыя застаецца нязменнай з канца 2005 г., калі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў большасць незалежных газет былі выключаныя з падпісных каталогаў «Белпошты» і іх перасталі прадаваць праз сетку шапікаў «Саюздруку».