Смалянчук: салідарнасць усіх беларусаў — самая важная ідэя для нас сёння
2021-03-22 17:30
У эфіры Еўрарадыё — доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.
Гісторыя беларускага супраціву вельмі багатая, але і мае шмат маладаследаваных старонак. Сёння нам варта было б звярнуцца да момантаў супраціву ў XX стагоддзі. Трэба вяртаць людзей у гэтую “камунікатыўную памяць”, памяць пакаленняў, перакананы Алесь Смалянчук. І звяртаць увагу на тое, што насамрэч у беларусаў не было непрыняцця беларусізацыі, якая ішла побач са змаганнем за свабоду і правы беларусаў.
Пра тое, чаму важна ведаць гісторыю Беларусі і найперш гісторыю беларускага супраціву, ці трэба сёння, калі беларусы чарговы раз змагаюцца за сваю свабоду і правы чалавека, патрабаваць “беларускасці” ад удзельнікаў гэтай барацьбы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Смаленчуком.