- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спадчына неабмінальная - вызначана ад веку месца народзін, прыйсця на свет белы, дзе зрастаецца чалавек са сваім часам, разгортваецца ўсімі сваімі магчымасцямі ў згодзе ці спрэчцы з наканаваннем. У сваю чаргу, родны куток, радзіма наноў і наноў нараджаецца, люстрыцца, адбіваецца рознымі абліччамі ў душах, вачах бясконцых чалавечых светаў. Узаемная сувязь гэтая ўвідавочваецца духоўнай традыцыяй, разнастайнай творчасцю, аказваецца ці не самым надзейным апірышчам асобе ў сучасным, імкліва уніфікуемым тэхнічнай цывілізацыяй свеце. Беласточчына - край асветнікаў, мысляроў, паэтаў.