- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Літургія апошніх тыдняў запрашае нас да сустрэчы ў веры з уваскрослым Панам. Разам з вучнямі Хрыста мы праслаўляем Пераможцу смерці, пекла і д’ябла, з’яўляемся таксама сведкамі таго, як Апосталы радаваліся ад прысутнасці Уваскрослага Сёння прагнем глыбей разважаць пра чарговы вобраз Езуса – Пастыра і Вартаўніка душ (параўн.: 1 П 2, 25). У іканаграфіі гэтую постаць Збаўцы часта прадстаўляюць у вобразе маладога пастуха з авечкай на плячах. Не выклікае сумненняў, што першыя хрысціяне інтуітыўна атаясамлівалі пастыра з прыпавесці з уваскрослым Панам. Гэты вобраз мае доўгую гісторыю. У часы Старога Запавету народы Блізкага Усходу прагнулі бачыць у каралю Добрага Пастыра.