- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
20-я гадавіна ўзнікнення дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” з’яўляецца добрай нагодай, каб падзякаваць усім, хто на працягу столькіх гадоў спадарожнічаў рэдакцыі як сталы чытач. Я перакананы, што за гэты час нам удалося дайсці да многіх людзей са Словам, якое змяніла ні адно сэрца і дапамагло адкрыцца на ўздзеянне Божай ласкі. Менавіта для Вас, дарагія Чытачы, людзі глыбокай веры, мы займаемся гэтай бласлаўлёнай працай. Прагнем працягваць тую добрую справу, што нарадзілася па ініцыятыве пастыра нашай дыяцэзіі біскупа Аляксандра Кашкевіча, і грунтоўны фундамент якой заклалі першы галоўны рэдактар кс. прэлат Яраслаў Грынашкевіч разам з рэдакцыйным калектывам. Узмоцненыя бласлаўленнем Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра, які нядаўна наведваў Гродзенскую дыяцэзію і завітаў таксама ў рэдакцыю, мы ўсвядомілі шмат важных момантаў.