- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень літургічнага ўспаміну Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурд (11 лютага) з’яўляецца асаблівай нагодай, каб задумацца над досведам пакут, якія выпадаюць на долю хворых людзей. У гэты час духоўна пераносімся ў грот Масаб’ель, каб ля ног Марыі, якой “Усемагутны ўчыніў вялікія рэчы”, прасіць аб заступніцтве ў важных для нас інтэнцыях, асабліва за пакутуючых у хваробах асоб. Людское цярпенне заўсёды было таямніцай. У адзіноце прабірацца праз яго змрок страшна складана. Аднак хрысціянін павінен умець разглядзець на гарызонце адзін надзейны ўказальнік – Крыж Пана Езуса, зеніт чалавечых пакут, перанесеных самай нявіннай Асобай, Баранкам без заганы.