- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наперадзе чарговыя дні радаснага чакання прыходу Пана. Гэта асаблівы час падрыхтоўкі да такой вялікай падзеі, як Божае Нараджэнне. Няхай Адвэнт кожнаму нагадае пра тое, што ў наша зямное вымярэнне ўваходзіць надзвычайная рэчаіснасць. Чаканне свят можа выглядаць па-рознаму. Рыхтуючыся да іх, людзі не заўсёды канцэнтруюцца на самым важным. Засяроджваюць сваю ўвагу на выбары падарункаў, гатаванні страў і арганізацыі стала, высыланні віншавальных паштовак. На жаль, знешняе часта прыцягвае больш, чым справы душы і збаўлення. Кожны падобны перыяд павінен, у першую чаргу, заахвоціць чалавека прыглядзецца да самога сябе, да сваіх слабасцей. Аднак заўсёды – у прысутнасці Бога. У Адвэнце нам неабходна клапаціцца аб далейшай перспектыве для ўсяго, што робім і плануем. Часта, каб гэта зразумець, трэба запаволіцца, а няраз нават і спыніцца.