- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На працягу апошніх 6-ці месяцаў фігура Маці Божай Фацімскай вандравала па вёсках і гарадах Гродзенскай дыяцэзіі. Яна наведала ўсе парафіі, сустрэлася з тысячамі вернікаў, якія радасна віталі Прыгожую Пані, што прыйшла "з мацярынскім заданнем, каб засцерагчы чалавецтва ад Божай кары”. У гэты час Марыя асаблівым чынам вяла католікаў з родзеншчыны да малітвы (асабліва да таго, каб наноў адкрыць Ружанец), да навяртання, святых сакрамантаў, да сустрэчы і камуніі са Стварыцелем. Кожны мог спазнаць радасць супольнага праяўлення веры, у чарговы раз упэўніцца, што існуе так шмат вызнаўцаў Хрыста, так многа прыхільнікаў Яго Маці.