- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны хрысціянін належыць, перш за ўсё, да школы Езуса Хрыста. Прыняўшы хрост, чалавек становіцца Яго вучнем, які будуе сваю будучыню разам з Майстрам. У гэтай школе ён штодзённа ўзрастае да таго, каб быць добрым выхаванцам, які здольны слухацца свайго Настаўніка. Быць вучнем Хрыста не значыць вывучыць Евангелле на памяць, адгаворваць усе малітвы, састаўленыя Касцёлам. Вучнем Месіі з’яўляецца чалавек, злучаны са сваім Майстрам. Ён прымае ўдзел у Божым жыцці, крочыць па дарозе веры, святых сакрамантаў і захавання запаведзей Усемагутнага.