- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чалавек жыве ў грамадстве. Усім сваім развіццём ён абавязаны іншым, пачынаючы ад моманту нараджэння. Шмат бярэ ад іншых, але таксама шмат мусіць аддаваць. Таму павінен служыць свету сваёй інтэлігентнасцю, матэрыяльнымі дабротамі, фізічнымі сіламі і здароўем. Чалавек варты столькі, колькі зробіць дабра. І хоць мае права на жыццё і адпаведныя ўмовы развіцця, а грамадства абавязана забяспечыць яму асабістую бяспеку, часам могуць здарыцца выключныя сітуацыі, якія патрабуюць ад чалавека найбольшай ахвяры – жыцця. На слушнасць гэтага ўказвае нам сам Бог, пасылаючы свайго Сына як выратаванне для свету.