- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пачалося лета – перыяд водпускаў і канікул. У гэты час у найбольш вядомыя месцы культу Беларусі – Будслаў, Тракелі, Навумавічы, Навагрудак, Рось – з нашай дыяцэзіі накіроўваюцца шматлікія пілігрымкі. Людзі перажываюць цудоўную нагоду спакойна і ўраўнаважана абдумаць жыццё, праверыць сваю настойлівасць у пераадоленні штодзённых цяжкасцей дарогі, дасведчыць незвычайную атмасферу супольнасці. Амаль ад пачатку хрысціянства тыя, хто верыў і шукаў Бога, накіроўваліся ў святыя месцы, каб аднавіць сваю веру, атрымаць прабачэнне за грахі, знайсці дапамогу ў складаных жыццёвых сітуацыях. Там лягчэй адкрыцца на Бога, адчуць Яго асаблівае ўздзе- янне, аднавіць такім чынам прыязнасць з Панам і бліжнімі, што з’яўляецца крыніцай радасці жыцця. Падчас вандроўкі паломнікі атрымлівалі святло, якое ўказвала дарогу да Бога і сапраўднага шчасця.