- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлетні май выключны. Гэтую выключнасць яму надае вялікі юбілей – 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Пасланне Найсвяцейшай Панны аб супакоі, навяртанні і ружанцовай малітве, скіраванае сучаснаму свету, застаецца актуальным і надалей чакае рэалізацыі. Святы Айцец Францішак падчас апошняга візіту ў Фаціму прыгадаў, што заклік Марыі не аднаразовы, а зусім наадварот – датычыць кожнага наступнага пакалення, новых знакаў часу, таму трэба нястомна вяртацца да яго. Адказваць на запрашэнне Найсвяцейшай Панны да штодзённай малітвы, асабліва ружанцовай, адгаворваемай у коле сям’і, каб такім чынам Яна магла дастукацца да сэрца кожнага чалавека, усіх народаў і цэлага свету.