- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая беларуская газета "Наша Ніва" — унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку XX стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб'ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб'ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання "Нашай Нівы". Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах — кірыліцы і лацінцы. Для лінгвістаў, гісторыкаў мовы, этнографаў, краязнаўцаў, студэнтаў-філолагаў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі фармавання сучаснай беларускай мовы.