- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Май, здаецца, з'яўляецца самым любімым часам для многіх людзей. У касцёлах упрыгожваюцца алтары, аздабляюцца кветкамі прыдарожныя каплічкі і крыжы. У маі ўсё ажывае. Усё становіцца новым і прыгожым. У гэты час можна пачуць, як расце трава, і ўбачыць, як яна раніцай купаецца ў кроплях расы. Акрамя таго, усё гэта суправаджаецца разнастайнасцю птушыных спеваў. Таму не дзіўна, што такі месяц чалавек у сваёй набожнасці даўно вырашыў ахвяраваць Маці Божай – Марыі. “І вось нарэшце вярнуўся месяц цудоўнай Матулі...” – напісаў аднойчы ў пачатку мая святы а. Піо з П'етрэльчыны. Так яно і ёсць. Гэта месяц славы Марыі, таму што ў маі можна атрымаць шматлікія ласкі, праслаўляючы нашу Маці і Каралеву. Больш за тое, менавіта дзякуючы духоўнаму плёну, які прыносіць, май аддае найвышэйшую пашану Найсвяцейшай Панне, Пасрэдніцы ўсіх ласкаў. Дары, якія Яна ўдзяляе тым, хто святкуе гэты месяц, самыя разнастайныя: духоўны рост, аднаўленне жыцця, навяртанне, а таксама часовыя: што датычаць нашага здароўя, працы, вучобы, дома ці сям, і... Колькі ж ласкаў у гэтым бласлаўлёным месяцы! Тым больш, што ён заканчваецца салодкім святам Наведзінаў, у якім Беззаганная Пасрэдніца Ласкаў прыносіць іх мноства Альжбеце, Захарыі і Яну Хрысціцелю... Каму з нас не патрэбна падобная дапамога? Давайце маліць у гэты час аб дапамозе і абароне Маці Божай і прасіць Усемагутнага праз Яе заступніцтва аб ласках, якія патрэбны нам і нашым блізкім!