- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першыя і апошнія заклікі літаніі адносяцца непасрэдна да Стварыцеля, астатнія – да Маці Божай, указваючы на розныя аспекты Яе жыцця. Малітва выражае духоўную прыгажосць Марыі, што з’яўляецца плёнам збаўчага дзеяння Пана ў Яе жыцці. Таму Ларэтанская літанія – найперш малітва праслаўлення Усемагутнага, які дзейнічае з моцай і перамяняе стварэнне. У гэтай малітве мы пералічваем разнастайныя характарыстыкі, каб найбольш поўна выразіць таямніцу Марыі і хвалу Бога, які вялікія рэчы Ёй учыніў, а таксама хочам прасіць аб Яе заступніцтве. Найсвяцейшая Панна Марыя займае выключнае месца ў жыцці вернікаў. Як Маці ўсіх людзей Яна клапоціцца пра дзяцей Касцёла ў кожную эпоху і ніколі іх не пакідае. Бачыць людскія патрэбы і ведае, як з імі справіцца. Як заўважыў св. Ян Павел ІІ, “Марыя атрымала права заступацца за нас перад сваім Сынам”. ілейскай выразна паказаў на ролю Маці Божай у жыцці чалавецтва.